Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДОЎГАЖДАНАЯ

Ты прышла ка мне тады,
Як зьвінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

І сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусьне;
Паня ты была, я — пан…
Посьле зноў зацьвіў курган.

Ад мяне пашла тады,
Падганялі халады,
Скрыпам выў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.