ДУБ
Распусьціўшы сучча У глухім прывольлі, Сам адзін расьце ён На далёкім полі.
Як цар, у кароне, Аб нічым ня дбае, Ці-то стогне бура, Ці віхор гуляе.
На адным ён месцы Днюе і начуе; Многа казак знае, Многа песень чуе.
Дождж падмыў карэньне; Ў ім дупло — як хата… Ён стаіць і дрэмле — Грозны, расахаты.