Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так, паночкі, у будучу славу ня верыцца,
І пустых абяцанак мне слухаць ня міла;
А што ў сэрцы маім і душы цяпер дзеецца,
Буду пець, громка пець, пакуль возьме магіла.

Буду пець не за славу, праз вас абяцаную;
Буду пець, бо люблю свайго краю паляны.
Буду пець, бо люблю сваю песьню загнаную;
Буду пець, бо мне дар гэты доляй пасланы.

|}