Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці йду ў беларусаву хату
Са сну прывітаць на зары,
І рукі там выцягну к брату
І кіну вачыма к сястры,
Ці ўсеўшыся ціха на прызьбе,
Зайграю там песьню сваю, —
Дарэмна прывету чакаю,
Дарэмна вітаю, пяю.

Душа мне і шэпча і плача:
Адзін ты, адзін, небарача!

|}