Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пясьняр зразу адгукаецца новай эпосе „Інтэрнацыяналам“. Рэволюцыйнае пачуцьцё, пачуцьцё пераможнага народу, дае яму вялікую сілу ды неахопнае натхненьне знайсьці тую жалезную моц і сьмелую глыбіню, якія набылі пад яго пяром зычныя словы міжнароднага гымну. Поэта ўлажыў у свой пераклад яго точнасьць сэнсу і апогэй урачыстасьці пачуцьця. Поэтавы-ж здольнасьць і мастацтва прыдалі, яскравасьць, мілагучнасьць.

Гэтым перакладам Янка Купала даў вельмі многа на запатрабаваньні часу. Ня дзіва, што „Інтэрнацыянал“ ды вершы: „Пазвалі вас“ і, „На сьмерць Сьцяпана Булата“ займаюць у нашага песьняра пэрыод даўжэй году. Бо ў гэтых трох творах уложаны думкі, пачуцьцё, вага якіх роўна вялікім томам. Усё, што сконцэнтравала яго ўражаньне, што нагледзіла вока, што падслухала душа, — адбілася, як у фокусе ў адзначаных трох вершах. Няхай думаюць іншыя, што Янка Купала не адгукнуўся, як сьлед, на вялікія падзеі Кастрычніка, — воля думаць, калі панікласьць іх зьбівае з панталыку. Мы трымаемся цьвёрдага погляду на поэту, як на пасьлядоўнага рэволюцыянэра, які наймоцна, найвыразна адбіў дух Кастрычніка ў беларускіх праламленьнях, як адбіваў дух папярэдніх эпох і рэволюцый —

Пазвалі вас на пір піроў,
Пазвалі вас за волю стаць
І далі ўладу путы рваць,
І далі ўладу біць цароў, —
Зрабілі з вас гаспадароў…
І ўсё вы ўзялі, ўсё, як ёсьць:
Фабрычны дым, сяўбы загон
І панскі двор, і царскі трон…[1]

Гэтак Янка Купала кажа пра Леніна працоўным гушчам, ад якіх т. Леніна заклікалі буржуйныя ўладары Эўропы на Гэнуэзскую нараду ў 1921 годзе. І ў вершы „Пазвалі вас“, які прысьвечаны гэтаму здарэньню, пыхае полымем уся многахварбоўнасьць вобразу перамогі Кастрычніка. Поўная ўрачыстасьць стану запанаваўшай рэволюцыі. Захоплены яе натхненьнем, пясьняр прапускае нотку трывогі: 1921 год — год вялікага крызысу, галодны год; год на-

  1. „Безназоўнае, ст. 30, 31“.