Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

агалосьніка працоўнае Беларусі, вымагала большых вед, глыбейшага пазнаньня. І ён у 1909 годзе накіроўваецца ў Ленінград, Там гэтым часам ужо працавала беларускае выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца“ на чале з вядомым беларускім адраджэнцам Б. І. Эпімах-Шыпілам. Вакола выдавецтва гуртавалася беларуская грамадзкая думка. Абуранае нацыянальна-адраджэнцкай ідэяй, беларускае студэнцтва самаахвярна працавала над выданьнем кніжок, над організацыяй спэктакляў і інш. Б. І. Эпімах-Шыпіла, аддаючы большасьць сваіх заработкаў ад профэсарскае службы, як мага падтрымліваў беларускую культурную справу, дапамагаючы часта бедным студэнтам і пісьменьнікам беларускім. Да сябе запрашае Б. І. Эпімах-Шыпіла і Янку Купалу, які жыве ў яго з 1909 па 1913 год.

Жывучы ў Пецярбурзе, Янка Купала стараўся папоўніць асьвету і скончыў агульна-асьветныя курсы Чарняева. Гэта было вялікай дапамогай поэту, які ўсё сваё вучэньне ўкладаў у народнае вучылішча, скончанае ім у Беларучах. Ды ў тыя лекцыі вандроўных настаўнікаў Стацкевіча і Ляскоўскага, якія ён слухаў па розных мясцох свайго бываньня. Спроба ў юнацтве пасунуцца далей, хоць-бы папасьці ў рэальнае вучылішча, куды яго падгатаваў быў дырэктар гэтага вучылішча (і настаўнік Янкі Купалы) У. І. Самойла, была перанята бацькам поэты; апошняму выгадней было, каб сын пасабляў яму ў земляробстве, ніж займаўся навукамі… Прышлося наганяць цяпер.

На пэрыод з 1908 г, па 1913 год, калі Янка Купала жыў у Вільні і Ленінградзе, выпадае найбольшая яго плоднасьць. У Вільні ён напісаў другі свой зборнік вершаў „Гусьляр“, які вышаў у 1910 г. ў выдавецтве „Загляне сонца і Ў наша ваконца“, адначасова прымаючы дзейны ўдзел у „Нашай Ніве“. На творчасьці Янкі Купалы ў гэтыя годы ўзрасталі маладзейшыя пісьменьнікі, гуртаваліся вакол яго песень маладыя сілы сельска-рамесьніцкай беларускай інтэлігэнцыі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух з часу выйсьця ў сьвет „Гусьляра“ на гэтулькі вырас і акрэп, што на яго не маглі не зьвярнуць свае ўвагі суседнія беларускаму народу. Нарысы аб разьвіцьці беларускае культуры наогул і літаратуры — ў асобку сталі зьяўляцца ў польскай, украінскай, расійскай і чэскай прэсе. Беларуская літаратура