Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэй, жнема, бабкі і дзяўчынкі,
Гаруйма: гора — не напасьць;
Пан справіць гучныя дажынкі:
За пот, кроў, сьлёзы — водкі дасьць!
Мы будзем піць,
Як гора п‘ём,
Паноў хваліць,
І дружна ім
Скрозь сьлёзы песьню прапяём.

|}