Перайсці да зместу

Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бяруць на кавалак шкла кроплю звычайнай вады са ставу або раўчака. Паглядзеце голым вокам: чыстая вадзічка, бы сьляза! Але паглядзеце гэтую самую кроплю праз павялічальную трубу, праз мікроскоп, дык проста вачом веры не дасьцё. У гэтай маленькай кроплі вады вы ўбачыце шмат чаго дзіўнага.

Тут або ляжаць нярухома, або рухаюцца рознай велічыні галачкі, кіёчкі, тасемачкі. На некаторых гэтых галачках і кіёчках маюцца валасочкі ці хвосьцікі, якія жвава рухаюцца. Адным словам, у кроплі вады кіпіць жыцьцё нейкіх драбнюсенькіх стварэньняў. Углядаючыся нейкі час, можна прыкмеціць, як і чым гэтыя стварэньні жывяцца, як плодзяцца і г. д. На мал. № 2 паказана кропля вады пры разгляданьні яе праз мікроскоп.

Аб чым сьведчыць гэтае разгляданьне кроплі вады? Ды аб тым, што ў вадзе, у якой простае вока нічога ня бачыць, ёсьць нязьлічонае мноства размаітай драбязы і сярод яе шмат жывых, надта дробных стварэньняў

Вучоныя з дапамогаю павялічаючых прылад дазналіся, што ўсюды вакол нас — і ў паветры, і ў вадзе, і ў зямлі — жыве безьліч нябачных простаму воку надта дробных стварэньняў. Сярод гэтых стварэньняў сустракаюцца шкодныя для чалавека. Шкодны яны тым, што, трапіўшы ў кроў чалавека, пачынаюць шпарка пладзіцца і выпускаюць з