Перайсці да зместу

Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цікава, як-жа будзе выглядаць нашая мачынка, калі паглядзець на яе праз моцна павялічальную трубку — мікроскоп? А выходзіць, што для разгляду праз трубку, якая павялічвае ў тысячу раз і нават болей, наша мачынка не пасуе, бо яна хоць і маленькая, але, павялічаная ў тысячу раз, закрывае сабой сьвятло і праз трубку бачна толькі чарната. Для разгляду, праз мікроскоп можна браць нагэтулькі драбнюсенькія рэчы, якія ў тысячу раз меншыя за мачынку, менавіта такія, якіх простым, голым вокам нельга схапіць.

Ці няма тут якога ашуканства? Бо дзе-ж яго возьмеш такую маленькую рэч, якую, нават, вокам ня ўгледзіш. Таго, што вока не хапае, мусіць і няма зусім на сьвеце! Вось-жа зусім няпраўда. Зернят у яблыку вока нашае ня бачыць, але яны ёсьць у ім. Паветра мы ня бачым, але яно ёсьцека. У глыбіні рэчкі мы ня бачым рыбы, а яе шмат там. Знача, ня ўсё можа схапіць нашае вока і шмат яшчэ ёсьць гэткага, чаго чалавек ня можа ўгледзіць без дапамогі розных прылад. Асабліва, што да дробных рэчаў. Вось хоць-бы ўзяць да прыкладу звычайны пыл.

Мы бачым на паліцах пыл. Ён складаецца з надта дробных парошынак і трэба мець вострае вока, каб, углядаючыся ў пыл, убачыць паасобную парошынку. Пільна разглядаючы пыл, мы можам схапіць вокам