Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За вокнамі ціха калышацца вецьце бярозак.

Разьмераным крокам за сьцяною, у сваім пакоі, ходзіць поп. — Назар Мікольскі. — Ходзіць доўга, і многа.

Канцавы Зьмітрок гаворыць са сваімі мужчынамі, з газэтаю ў руках. Ён амаль што адзін з мужыкоў чытае газэты. Відна ў гэтым чалавеку вялікая жыцьцёвая практыка: пабыў на вайне, спазнаў сьвет уласным пачуцьцём. Як першы ў Чмараве жаніўся бяз вянчаньня, на яго цыкалі, а цяпер нічога. Адзін работнік у сям‘і, добра спраўляецца з гаспадаркаю… Сіла чуецца ў ём…

Алёна сядзіць ды маўчыць…

Як цьвілі сады, каласіліся жыты і гудзелі званы жыцьця м прышла яна аднойчы на сход, а ёй расказалі аб комсамоле шчыра, ад сэрца і яна паверыла… А цёмны бацька ня пушчае, ня хоча рушыць старога закону, які — ой, як моцна! — сядзіць у грудзёх!

Не паслухала.

Тады пацямнела бацькава воля; ніжэй схілілася галава старога. А дачка ня плакала, бо моцнае жаданьне ісьці ўперад перамагала несьвядома ўсё. Цяпер — комсамолка…

А калі бацька пойме гэта?

X

Жоўтацьветам асыпала зямлю восень.

Павольна спадалі з беластанных і віхрастых бяроз лісты.

Скамечаныя, ахапкамі коцяцца яны к рэчцы, на бераг і ў даліны; а рэчка гоніць журботу — нясе іх уздоўж, на ўлоньне пакатых ды стромкіх берагоў…

Усё афарбавалася ў мяккі, жоўта-сумны колер: і маўчыць вакольле, заціхла нешта, зьбіраецца пры-