Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакосам. Званілі і звоняць яны шмат гадоў на гэтых лугох.

Ці на пакосе, ці на вуліцы, ці ў шырокім сьвеце, — у людзей ёсьць свае драмы — вялікія і маленькія…

VIII

.......
А поле, поле, полечка,
а дарожухна, як шнурок…

Ядрана-цёплыя бываюць вечары ў жніво.

А дні стомленыя і гарачыя.

Колка хадзіць босымі нагамі па іржэўніку. Сьцелецца на аборках белая, чуць бачная, павуціна. Наліўное і сьпелае жыта ўжо схілілася да зямлі, патрэсканай ад гарачыні сонца… Тры дні назад быў вялікі дождж, нечакана пранеслася хмара, пазаліла аборкі вадою, а жыта прыціснула да долу. Цяпер, падрад стаіць тры дні сьпякота, прасохла вада і хочацца, каб прайшоў яшчэ дождж — тады-б схаваліся пад капу жнеі, а неба было-б вільготным; тады-б каласы ранялі сьветлыя сьлёзы…

Як толькі зьнікне з поля туман, — загаворыць сяло жніўным гоманам. Па шнуру йдуць бабы, кожная на сваю палоску: хто з калыскай і маленькім дзіцянём, хто са збанам вады, каб гэта ў поўдзень, калі стане вельмі горача й нудна, прагнаць з вуснаў смагу…

Залоціць сонца шнур, поле і лес з сялом.

Я на сваёй паласе нашу снапы, складаю іх у копы і думаю так:

„Раньнем жнеі ў поле ідуць заспаныя і сумныя, кожная з іх да таго, як пайці на постаць, шмат чаго зробіць у сваёй хаце… Марудная праца ломіць сьпі-