Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рукамі — высокі ды гнуты, у потнай сарочцы. Гаворыць стала і несьпяшаючыся — усё глядзіць і паказвае на лес (а лес шуміць!) Хто з сяльчан бяз шапкі, хто бяз пояса; і ўсе хвалююцца, не згаджаючыся з прамовай Нічыпара, а ён стаіць проста, адчуваючы за сабою нейкую нявыказаную сілу…

Гаворыць аб тым, што вось той лясок, што за рэчкай, патрэбна падзяліць пасямейна ды сьсячы яго, а то таксама пасякуць чужасельцы, — бо лес ад бацькоў, спрадвеку належыць Чмараву.

Яшчэ доўга спрачаюцца, ідуць па вуліцы, застанаўліваюцца, і прыходзяць да думкі, што к восені абавязкова так патрэбна зрабіць. Не згаджаецца толькі адзін Канцавы Зьмітрок — з чорным абліччам і гарачымі вачыма…

— Пачакайце, кажа ён, — сьсячы то мы яго заўсёды зможам, сякеру мы ўсе можам трымаць… Зьнішчыць малады лес можна скора, а як-жа лёгка вырасьціць яго?

— Чужасельцам расьцілі: яны й зьнішчуць! — Як шпількай, падкольвае яго Нічыпар.

— Гэта правільна — чужым расьцілі…

— У саміх будуць печы ня топлены…

Моцна гаркаюць мужыкі ды бліжэй падступаюць к Зьмітраку, а той гаворыць па свойму:

— А каб гэта ня нішчылі другія — даказывае Канцавы Зьмітрок, — наняць патрэбна ўсім вобчаствам вартаўніка.

— Дык што, ты думаеш — уцалее? — пытаюцца спакойна, але адмоўна.

— Цэлым будзе! — цьвёрда адрэзаў Зьмітрок і махнуў кнізу рукою.

— Э, што там гаварыць…