Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па хатах, не зважаючы на зоў Аксёна… Хлапчукі-ж бегаюць па цьвінтары, гуляючы ў лапту, і іх крыкі заглушаюць галасы малітвы. Калі выдзе багамольны, дык пачне лаяцца на распусьнікаў і бязбожнікаў…

Звоніць самы апошні раз, а гук яго рэжа вушы.

І сам сабе гаворыць:

— Эх, брат Аксён, сколькі ты не звані, сколькі ты ня боўкай тут — ні чорта з гэтага ня выйдзе, ня будзе папу прыбытку… Людзі не зьбяруцца, поп не павесялее ад тваёй музыкі, а дзяк, як цягнуў гэта „алілуя“, так будзе й цягнуць: яму — гаду — абы грошы паболей.

— „Гэты поп — разважае далей, каб заняць развагаю да канца службы, быццам і ня поп — чорт яго які разьбярэ! — служыць памнога ляніцца, маліцца таксама, каб дужа ўжо, дык — не!“…

„А вось быў поп раней, дык той праходу не даваў сваімі малітвамі. Па брозьзю здаецца, і сьвяты чалавек, а паглядзець, дык зусім ня тое. Уцішку не адну сваю наймітку згвалціў, толькі адна радзіла, ды й то няжывога; кажуць тут цёмнае нешта было… А ў другіх, калі здарыцца гэта, дык у труну ўгоніць жывога. Ах, блуднікі!..

— А-а-мі-і-нь! — цягніць поп, мусіць апошні раз.

— Амінь, дык амінь: мне яшчэ лепшы! — гаворыць сабе Аксён і думае, што яму патрэбна яшчэ схадзіць на дом к папу, тады вярнуцца назад і замкнуць царкву, а ў сваёй хаце шмат чаго зрабіць…

— Дзылінбаў-ў-у!.. Дзылінбаў-ў-у!..

Гэта ўжо замарыўшыся, Аксён зазваніў раптам ва ўсе званы, а тады апраўдаў сябе:

Ліха табе… Хто на чым сядзіць, той таго й глядзіць!.. Забыўся гэта…