Я ХАЦЕЎ-БЫ
Я хацеў-бы рассыпаць прасторам беларускіх маўклівых палёў радасьць ціхую шоўкавых зораў і вяночкі узрочыстых слоў.
Не мая толькі гэта доля ціха пець, а ня ў роспачы выць: дацьвіла мая радасьць у полі ў зыбкіх хвалях аўса і травы.
Толькі веру, што прыдзе — і скора ‘шчэ няведамы лірнік дасюль; засьпявае — пасыплюцца зоры, і далёка пракоціцца гул.