… І краскі, і словы завіў у вянок, зьвязаў шаўкавіцай-травою; для водару — кветак ня пырскаў віном — крынічнай апырскаў вадою.
Ні сябру, ні брату, ні сёстрам сваім і, нават, ні дзеўчыне русай я гэты шаўковы вяночак завіў, — завіў я яго Беларусі.