ГНУЦЦА ВЕРБЫ
Гнуцца вербы, гнуцца нізка, гнуцца аж да долу… Дарагая, сядзь-жа блізка, раскажы пра долю.
Я вачэй тваіх праменьні пад нябесны колер расцалую, можа меней будзе ў сэрцы болю.
Гнуцца вербы, гнуцца ніжай, гнуцца аж да долу. Дарагая, сядзь-жа бліжай, раскажы пра долю.