Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і сам як пан… Лоўка танцуе… (пяе мелёдыю вальса і кружыцца па сцэне).

Гаўдэнт (уваходзіць з самаварам). Вось ужо пачаў шыпець, зараз закіпіць. (Паставіў самавар у другім пакоі на стале, вярнуўся і сеў на канапе).

Магдалена (сядае яму на калены). Ах, ты мой мядзьведзь дурны! налпа ты касматая! пумпачка ты! (кляпсае яго рукой па твару і па лысіне).

Гаўдэнт (шчасьлівы). Коцік мой! Магдзенька мая!.. Божа мой! Ты-ж гэта, ці ня ты? Якая ты добрая, якая прыгожая… Ведаеш што? Я сягоньня маліўся і прасіў усіх святых, каб яны перэрабілі цябе… І стаўся цуд! Сьвятыя пачулі мае малітвы, і сталася іншай, добрай… Ах, Магдзя, коцік мой! які я цяпер шчасьлівы!

Магдалена (я. в.). Жэ ву зэм жэ ву задор ком ле ш’ен кі э мор…

Заслона.


КАНЕЦ.

Вільня.
Люты, 1922.