Старонка:Штурм (1930).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА СЬМЕРЦЬ МАЯКОЎСКАГА

Тут сумоту
радком ня выльлеш…
Што за сьцежкі
яго завялі?!
Калі песьні
абрэзаны крыльлі —
Ёй ня ўзьняцца
З сівой зямлі.

І ляжыць
агідным вузорам
Над абвесткамі
чорны шоўк:
Маякоўскі
грымеў учора,
Маякоўскі
сягоньня змоўк…

Што за глупства?
чытаць марудна…
Сам казаў-жа:
— Тугу разьвей!