Гэта старонка была вычытаная
За халатамі
Бухары —
сухавей, вясна,
На ардэне
ймчыцца карым
Джанаід-басмач…
За барханамі —
шакалы
Ўсё вартуюць
форт.
Знаць, ня ўпіўся
Лютым шалам
Іхны прагны хор.
І над трубкаю
павісьлі
Самарканд…
Каканд…
— „Перайшлі…
Давайце высьце…
Хоць паўзе…
… ка …
… д …“
Ў стэп
ірвуцца эскадроны
біць бандыта
ў лоб.
Гэй, вы, коні,
Эх, вы, коні,