Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што-б не здарылося — вытрываю.

На ложку назначэным нумэрам 24 ў самым цёмным кутку вялікаго шпітальнаго пакоюлежаў ужо неколькі тыднёў дваровы парабак, гадоў пад трыццаць. У узгалоўі яго калыхалася чорная дошчэчка, на каторай азначэна была хвароба „кастаед“. Адрэзалі бедаку нагу выжэй калена, бо косьць гніла.

Зямлі ня меў; сын парабка — сам быў парабкам. Служыў у дварэ; ажаніўся гады со тры таму, прыждаў сыночка белагаловенькаго — ажно тут ні с таго, ні с сяго нейкіе ранкі паказ калені. Добры сусед даў каня паехаць да доктара. Адвязьлі, палажылі на кошт воласьці у шпіталь.

Гэта-то ён ешчэ памятаваў добра: едуць сабе адвячоркам з бабай сваей у параднай каламажцы, ды абое са страху і жаласьці бывае і заплачуць, а паплакаўшы і закусяць кавалкам скароміны і яйкам гатаваным. А пасьля неяк усё памятусілося, нешта шэрое, бытцам туман — зацягнуло ўсё.

Дзянькі у шпіталі аднаковые: адзін да другога падобные ўцекаюць с памяці, а толькі глыбокая вырва астаецца ў жыцьці, толькі нудзьга страшэнная шчэме яго душу с такой сілай няміласэрнай і цьвёрдай, з якой камень, наверняны на магілу, цісьне пясок…

Праз гэты туман міхцяцца дзівы, якіе з нім здарыліся: ось шаравалі, мылі, есьці не давалі, калолі др камі да самай косьці. Пасьля — апэрація: нясуць яго ў салю паміж паноў ў белых фартухох