Хоць дней зышло—праходзіць шмат,
Жывуць як бы ні ў чым,—
А толькі, як даць раду ім,
Варожэ ўсё Ігнат!..
|}
Страх.
«У страха вочы вялікі». «Да пары́ жбан воду носіць». (Прыказкі).
Ці з ласкі, ці з неласкі Боскай,
Не нашым гэта судзіць зданнем—
Стаяла вёска бліз Лагойска
С сваей нудой і нарэканнем.
А ў ёй жыў Юрка Данілёнак,
Як нарадзіўся—ад пялёнак.
Быў Юрка чалавек ня дрэнны,
Адно быў трохі пустамеля:
Аж так і трэскаюцца сьцены,
Як расхлюсьціцца мала-веля;
Не раз ён с толку сам сабьецца,
Ці праўду рэжэ, ці сьмяецца.
А як крыху ён быў падпіўшы,
Свае тады не пазнавалі:
І ў поўнач с папраці расцвіўшай
Зрывае кветку на Купальле,
І на Узвіжэнне з зверамі
Гуляе ноч, як с сваякамі.
Німа яму ніякіх страхаў:
Шаптун, ведзьмак прад ім хавайся!
Самога чорта нёс пад пахай,
С самою ведзьмай цалаваўся!
Такі ўжо Юрка Данілёнак,
Як нарадзіўся—ад пялёнак.
Але на нашым зьменным сьвеце
Німа, бач, сталаго нічога,
І салаўём пад час запеці
Ваўка прымусяць безпутнога,—