сваю і абавязкі духоўніка прытасоўваць да волі гаспадарскае і да намераў ураду, ведаючы, што ўлада Вашая абмежаная і што імкненьні Вашыя, праціўныя супакою і карысьці грамадзянства, справядліва могуць быць уважаны за абражэньне Маестату. Калі-б Вы адважыліся на штось падобнае ў Рыме або ў Вэнэцыі, напэўна-б Вас там навучылі, колькі трэба мець развагі на палажэньне або палітычныя намеры ўраду. Пішаце аб наварачаваньні на вунію адшчапенцаў і г. д.; запраўды, трэба падумаць аб іх наварачаваньні, дбаючы аб тым, каб была адна аўчарня і адзін пастыр; але ў гэтым трэба паступаць асьцярожна і разумна, кіруючыся абставінамі часу, асабліва ў нашай айчыне, дзе зусім ня служыць гэная сэнтэнцыя «прымушай іх уваходзіць». Трэба, каб гэтая нашая пільнасьць і жаданьне агульнага аб‘яднаньня апіралася на асновах любові, водле слоў апостала Паўлы. Але бачу, што Вы аддаліліся ад навукі гэтага апостала, і таму нядзіўна, што тыя, каторыя былі пад Вашай уладай, вышлі з належнае Вам паслухмянасьці. Што датычыць небясьпекі, пагражаючай Вашаму жыцьцю, дык можна сказаць: „кажды сам прычынай сваей бяды“. Трэба карыстацца з памысных абставінаў, але ня трэба паддавацца неразумнаму захапленьню, асабліва, калі ідзе аб веравызнаньне, бо тады правадыры бываюць выстаўлены на нялічаныя небясьпекі—„Я абязаны—пішаце—насьлядаваць біскупаў і г. д.“. Ёсьць рэччу пахвальнай насьлядаваць сьв. біскупаў, напр. Златавуснага; але насьлядаваць іх трэба такжа ў пабожнасьці, навуцы, цярплівасьці і даваньню добрых прыкладаў. Прачытайце жыцьцяпісы ўсіх пабожных біскупаў, творы Златавуснага, а ня знойдзеце ў іх ані жалабаў, ані пратэстацыяў, працэсаў, спрэчак, позваў на суд аб перасьледаваньне, аб скідаваньне з урадаў з асабістых карысьцяў, аб пазбаўленьні жыцьця пабожных духоўных; знойдзеце там толькі тое, што павялічывае славу Божую, асьвету і будову душаў людзкіх і ўласкавеньне Эўдоксіі, гнеўнай на слуг царквы. Вернемся-ж цяпер да ўчынкаў Вашае Міласьці: у Вас поўныя земскія суды, поўныя магістраты, поўныя трыбуналы, поўныя ратушы, поўныя біскупскія канцэлярыі позваў, працэсаў, пратэстацыяў, чым ня толькі вуніі ўзмоцніць немагчыма, але і апошняя ў грамадзянстве сувязь любові разьбіваецца. «Але, калі—пішаце—неправаверныя на мяне адважна наступаюць, дык я мімаволі прымушаны бараніцца». Запраўды-ж ня гэтак вучыў нас Хрыстос: ён, ведзены на сьмерць, маліўся за сваіх ворагаў,—гэтак і Вашай Міласьці трэба паступаць. Яшчэ пішаце: „на соймах падносяцца галасы, шкадлівыя ня толькі для вуніі, але і для ўсяго рымскага духавенства“. Хто-ж гэтаму вінен? Адна вунія прычынай гэтых усіх няшчасьцяў! Калі гвалціце людзкія сумленьні, калі замыкаеце цэрквы, каб людзі без абедні, без абрадаў хрысьціянскіх, без таенстваў гінулі, як няверныя, калі самавольна надужываеце любові і павагі да гаспадара, дык тады абходзіцеся бяз нас, але калі з прычыны ўціскаў паўстаець у народзе непакой, каторы трэба ўціхамірыць тады намі добра дзьверы запхнуць. Таму і праціўная старана думае, што мы з Вамі паразумеліся,
Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/25
Выгляд