Старонка:Швейк 1.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ў другі збан наліце віна. А рэшта — я вам сам буду падказваць, калі ісьці вам направа, а калі налева. Калі я ціхенька сьвісну адзін раз, дык гэта значыць — направа, а калі два разы, дык — налева. Трэбнік асабліва часта мне ня торкайце. Рэшта — глупства, не палохайцеся.

— Я нічога не палохаюся, пане фэльдкурат, і нават міністраваньня.

Фэльдкурат меў рацыю, калі казаў, што рэшта — глупства. Усё ішло, як на мазі.

Прамова фэльдкуратава была надта ляконічная:

— Салдаты! Мы тут сышліся на тое, каб перад выездам на поле брані ўзьнесьці свае сэрцы да бога, каб ён паслаў нам перамогу і захаваў нас жывых. Ня буду вас доўга затрымліваць, — зычу вам усяго найлепшага.

— Вольна! — скамандаваў стары палкоўнік на левым флянгу.

Палявая імша завецца «палявая» таму, што падлягае тым самым законам, як і ваенная тактыка на полі бою. Пад час працяглых манэўраў войска ў трыццацёхгадовую вайну і палявыя імшы былі працяглыя; за сучаснай тактыкай, калі войска перасоўваецца надзвычай шпарка, і