Старонка:Швейк 1.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паручнікам Малерам ня толькі тым, што фэльдкурату трэба плаціць за фураж, а яшчэ й тым, што ён канечна павінен плаціць алімэнты.

Грошы ён дастаў усюды.

Калі ён вярнуўся з экспэдыцыі і паказаў фэльдкурату, які ўжо памыўся і перапрануўся, трыста крон, той асалапеў ад зьдзіўленьня.

— Я ўзяў усе адразу, — сказаў Швэйк, — каб вам не давялося заўтра ці пазаўтраму зноў рупіцца пра грошы. Усё ішло досыць гладка, але перад панам капітанам Шнабэлем мне выпала ўсё-ткі ўкленчыць. Сьцерва якая! Аднак, калі я сказаў яму, што вам канечна патрэбна плаціць алімэнты...

— Алімэнты? — спалохана перапытаў фэльдкурат.

— Ну вядома, алімэнты, пане фэльдкурат, адступныя дзяўчатам. Вы-ж мне сказалі, каб я што-небудзь выдумаў, а нічога іншага мне ня прышло на думку. У нас адзін шавец плаціў алімэнты пяцём дзяўчатам адразу. Ён проста вар'яцеў, і таксама пазычаў на гэта грошы. Дык кожны спагадаў. Пыталіся ў мяне, што за дзяўчынка, дык я сказаў, што вельмі прыгожанькая,