Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тлумачэньні слоў.

Шанхай, Кантон, Гонг-Конг, Пекін — гарады ў Кітаі, прычым Гонг-Конг — ангельскяя колёнія.

Марока — краіна ў паўночнай Афрыцы, жыхарства якой увесь час змагаецца з імпэрыялістымі францускімі і гішпанскімі.

Гімалаі — самыя высокія горы ў сьвеце, знаходзяцца ў Азіі.

Магомэт — закладчык мусульманскай веры; Будда — нешта накшталт кітайскага бога; Брама — адзін з індускай „тройцы багоў“ (Брама, Вішну, Сіва).

Багдыхан — назва даўнейшых кітайскіх цароў.

Мандарын — кітайскі чыноўнік даўнейшага часу.

Цібет — горная краіна ў Азіі.

Гоміндан — кітайская народна-рэволюцыйная партыя.

Хоан-Хо (Хуан-Хо) — вялікая рака ў Кітаі, літаральна — Жоўтая рака.

Кулі — кітайскія чорнарабочыя.

Фанза — хата.

Жэнь-шэнь — корань расьліны, якім карыстаюцца багатыя кітайцы ў вядомых выпадках.

Джон — панашаму Янка.

God save the king — словы ангельскага чарнасоценнага гымну (год сэйв сзі кінг).

Чжан-Цзо-Лін — кітайскі гэнэрал.

Опіум — атрута.

Вэра-Круц — прыстань у Мэксыцы.