Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аружжа, машыны,
Чужымі рукамі, за чужое золата…
Згіне нявольніцтва, згіне!
Узьняўся агонь
Ад Патагоніі
Да самай Аляскі…
— Гэй, магутнейшы Форд!
Зубамі са злосьці паляскай…
Ня будзеш ты ўласьнікам
Ні фабрык, заводаў, ні гораду…
Даволі ў аўтамабілі
Па зямлі поўзаць!
Мы панясёмся ў іх горда!
Мы пабядзілі!
Людзей ня купіў усіх — позна!
Свайго ня выпрашваем —
Мы пабядзілі!
Наша ўсё! Наша!
Заводы, аўтамабілі,
Гарадоў небаскробы…
Магутней няма — нашай сілы
За намі узьняцца папробуй?!.