Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На сінюю гладзь —
І неба павінна табе пакарацца!
На гэтай чырвонакрылай
Машыне,
Тваю мы спалілі
Айчыну!
Зашумелі матора калёсы…
Няма адгалосу…
Хвалі стагналі глуха…
— Лётчык, слухай!
Ці блізка Калюмбія?
— Відаць горы Анды…
Люблю я
Сіні край Атланты,
Бушуючы яго прастор…
Там вечна бойка хваляў-гор…
Ў ім неба бачу я адбітак…
Узоры вытканыя з зор,
Нібы са злота срэбных нітак.
Але відаць ужо Чылі…
Над выспай Вогненнай Зямлі…
Матор сакоча…