Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8

Над краем
Чарнакожых
Лятаем.
Яны таксама людзі няволі.
Гэтакай птушкі,
Нават пахожай,
Ня бачылі, пэўне, ніколі…
І чырвонай істужкай
Сьцелем мы шлях…
Чарнакожым ня страх!
Іскра ляціць на Алжыр…
Гарыць чарнакожых пустыр…
Замест плачу — песьні, скокі
Разьлягаюцца далёка:
— Нам ня жаль!
Нам ня жаль!