Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7

Пропэлер жалобна сьпявае…
Пад намі Францыя.
— Лётчык! тут загукаць каму мне? —
Ты знаеш: у гэтай краіне
Магілы насыпаны першай Комуне,
А цяпер —
Свабода захована ў ранцы.
Справа пачатая гіне…
Лётчык гаворыць:
— Цела зьнішчылі,
А дух іх магутны вітае…
Пропэлер віхураю сьвішча…
Навальніца…
Чырвонае мора
Абшары наўкол залівае.
Маланка іскрыцца!..