Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Над абшарамі Польшчы,
Арол белы ў паветры палошча
Крывавыя когці…
Уніз пазірае ён ласа,
А там сьвежае, цёплае мяса…
Меры няма яго злосьці,
Як пабачыў чырвоныя крыльлі…
— Эх, арол, тваё бясьсільле
Асароміць дзень астатні
Твайго жыцьця!
Што? У бойку хочаш выйсьці
З нашай птушкаю крылатай?
Лепш ня кратай
Ты арла чырвонай масьці, —
Ад яго табе прапасьці…
Прэч са шляху!