Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

Крыльлямі хмары
У высі мы рэжам…
Там не адзначаны межы…
Там воля — ня мара.
Ня хочу быць сокалам…
— Гэй, машыністы!
Ня трэба ўздымацца высока, —
Хачу разглядзець усё чыста
На пакінутай намі зямлі…
Чырвоным туманам —
Глядзі, абляглі
Лясы, балоты і поле…
Бураю плача прастор…
Туды паляцім — заглянем,
На край, дзе няволя,
Дзе рэкі напоўнены потам…
А потым —
Зьлятаем да Сонца і зор.