Перайсці да зместу

Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Птушка міла загавора;
Ў ручайку вада ў імкненьні
Мне акрыліць душ натхненьне,
Ўзбудзіць сэрца рой жаданьняў —
Бачыць долі панаваньне.
Ў сваім краі, дзе ні стану —
Ўсюды свой я, пан над панам,
Што пачую — то й адвечу.
Сваю вартасьць чалавечу
Перад кожным не ўтаю я.
Не! Краіну дарагую
Я ніколі не пакіну.
Тут радзіўся — тут і згіну.

|}