Неба і зямля.
Хоць чароўна ты, неба, ўсягды, Хоць ты пекна ў сваёй вышыне — К тваёй высі туды Ўсё-ж ня хочацца мне.
На зямлі, на халоднай, сырой, Дзе ні зораў, ні сонца няма, Дзе нядоля і цьма, — Я шчасьлівы душой.
У красе у тваёй усё сьпіць, Як-бы спалена страшным агнём, — На зямлі-ж б‘е, кіпіць Жыцьцё буйным руччом.