Перайсці да зместу

Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мая хатка.

Я збудую сабе хату
Пад нябеснаю шатою
На высокім стромым скату,
Над бурліваю ракою.

Навакола па абшары
Рунь багатая разьляжа;
Ў буру неба ўбяруць хмары,
Хмары чорныя, як сажа.

З неба будуць зычным гудам
Ка мне ў хату зьлятаць громы,
І маланкі ад іх пудам
Спусьцяць мне свае паломы.

Ў шыбы вокан вецер з даляў
Сьвежай весткапай частуе.
Лёгкай, плаўкай сваёй хваляй
Маю хату пацалуе.

Ў гэнай хаце я ня мушу
Думкам нудным скутак даці,
Ў ёй я буду сваю душу
К волі вольнай прычашчаці;

Ў гэтай хаце між прыроды,
Ў дзікім гуле навальніцы,
Я — магутны сын свабоды —
З ёю хочу навек зьліцца.