Будзе дарма сэрца рвацца
На прыроду паглядзець,
Сіл і сьвежасьці набрацца,
Супачынку з хвілю мець.
Ды нявыстачыць патолі —
Адарвацца ад машын, —
І ня ўбачыш мо‘ ніколі,
Сонца й лесу, мілы сын…[1]
|}
Галоўную ўвагу поэта спыняе на абрысоўцы працы дробнага рамесьніка (грабара, каваля, ткачыхі). Ён малюе цяжкае матар‘яльнае становішча рамесьніка, брыдкія надворныя ўмовы і паднявольны характар яго працы, суровую прозу яго жыцьця. У гэтых малюнках заўважваецца об‘ектыўнасьць поэты-рэалісты і шчырасьць чалавека, на сабе самім вынесшага ўвесь цяжар фізычнай працы. Праўда, кола назіраньняў Цішкі Гартнага досыць вузкае. У яго мы ня знойдзем, напрыклад, малюнкаў колектыўнай працы буйных прадпрыемстваў, ня сустрэнем абрысоўкі становішча організаванага пролетарыяту. Каханы гэрой Гартнага, адзінокі рамесьнік, пакутуючы ў сваёй майстэрні.
Цяжка гэтаму рамесьніку за працай, яшчэ цяжей бяз працы. На гэта становішча беспрацоўя поэта таксама зварачвае сваю ўвагу; ён рысуе нам „Гарбара на вандроўцы“:
Дожджык пакрапляе, |
- ↑ Ibid., стр. 22.