Гэтак колектывізм прадстаўляе сабой аснову соцыяльных ідэалаў пролетарскай поэзіі.
І па сваёй філёзофскай падставе пролетарскія творы ўяўляюць сабой новую плынь. Мы ня знойдзем тут туманнай рэлігійнай містыкі, замест яе тут на кожным кроку рацыяналізм, вера ў чалавечы розум і яго зброю — навуку; замест царквы тут усхваляюцца бібліотэкі,
Логінаў, напр., сьведчыць:
Мой храм — библиотека, |
Грунтуючыся на новай соцыяльнай і філёзофскай падставе, пролетарская поэзія востра паставіла пытаньне аб культуры, створанай іншымі клясамі. Па гэтаму пытаньню мы знаходзім тут розныя думкі, часта дыямэтральна процілежныя адказы. Кірылаў выступіў з заклікам поўнай адмовы ад папярэдняй культуры.
Яго дэвіз:
Во имя нашего завтра сожжём Рафаэля, |
У процівалегласьць яму Герасімаў выказваецца за прыняцьце і ўсваеньне спадчыны мінулага; ён гавора:
Мы всё возьмем, мы все познаем, |
Гэткім чынам ня цяжка заўважыць, што пролетарская поэзія зачапляе шмат новых тэм, што ў ёй многа жыцьцёвасьці, бадзёрасьці і суцэльнасьці.
Як-жа стаіць справа з пролетарскім кірункам у беларускім пісьменстве?
Беларусь — старонка пераважна сялянская, земляробская. У ёй няма буйных фабрычных прадпрыемстваў, няма, значыць, пэўнай соцыяльнай базы дзеля бліскучага разьвіцьця пролетарскай поэзіі. І мы бачым запраўды, што пролетарская