Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пролетарская поэзія і лірыка
Цішкі Гартнага.

Кожная кляса ў пэрыяд свайго росквіту стварае сваю літаратуру, сваю, поэзію, у якой знаходзіць сабе выраз і адбітак побыт гэтай клясы і яе ідэолёгія. Гэтак, у XVII стагодзьдзі ў Францыі ў часе панаваньня дваранскага стану разьвіваецца клясыцызм, увесь прасякнуты арыстократычнымі тэндэнцыямі. У канцы XVIII і пачатку XIX в. узмацняецца новая кляса — кляса буржуазіі, і гэта ўзмацненьне ў літаратуры суправаджаецца стварэньнем новага літаратурнага кірунку — сэнтымэнталізму. У творах Стэрна, Рычардсона, у драмах Дыдро знайшлі сабе выраз новы буржуазны побыт і новыя буржуазныя ідэалы. У Расіі ў 40—50 г.г. мінулага сталецьця панаваньне дваранскай клясы дасягае свайго апогею, і гэты факт у вобласьці пісьменства характарызуецца бліскучым разьвіцьцём дваранскай літаратуры ў асобе такіх выдатных прадстаўнікоў яе, як Тургенеў, Грыгаровіч, Леў Талстой і інш.

У нашы часы на арэну гісторыі выступае новая моцная кляса — кляса пролетарыяту; у вобласьці пісьменства гэтае выступленьне знаходзіць. сабе паралель у стварэньні новай пролетарскай поэзіі. І варта ўвагі, што ў кожнай старонцы становішча новага літаратурнага напрамку больш-менш адпавядае становішчу клясы, якая становіць соцыяльную базу гэтага напрамку. Па замежах Савецкіх рэспублік ідзе толькі гуртаваньне пролетарскіх сіл дзеля будучага рашучага бою з капіталам — і ў літаратуры мы бачым там толькі першую рунь пролетарскай поэзіі. З буржуазных хваляў‘ затапляючых жыцьцё, там выплываюць адзінокія іменьні, як Анры Барбюс ва Францыі, Ада Нэгры ў Італіі і інш.