Старонка:Цьвікевіч. Гадаваньне грудных дзяцей.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да маладых матак.

На правялікі жаль нашыя вясковыя дзяўчаты (дый гарадзкія таксама) зьбіраючыся ці выходзячы замуж надта, мала, думаюць аб тым, як яны будуць гадаваць сваіх дзяцей. І была-б яшчэ невялікая бяда, калі-б яны мала думалі, але затое ведалі-б па гэтай справе што-небудзь. Але якраз маладыя жанчыны і ня ведаюць нічога аб кармленьні грудных дзяцей і аб даглядзе за імі і да таго яшчэ і ня думаюць аб гэтым.

А справа — важная, справа, — вялікая, бо ідзе аб тым, як выкарміць івыгадаваць чалавека.

Калі спытацца ў дароелых вясковых дзяўчат як, прыкладам, карміць і гадаваць дамовую жывёлу, то рэдка каторая з іх мала ведае аб гэтым. Бадай што кожная з іх ведае колькі разоў у дзень трэба карміць і даіць кароў, коняў, сьвіньней. Ведае што ядуць коні, а што — быдла, ведае які корм пажыўнейшы для тае ці іншае жывёлы, а