Гэта старонка не была вычытаная
часоў у дзіцячым аддзеле газэты „Рудэ права“ (орган комуністычнае партыі Чэха-Славакіі) спатыкаюцца допісы дзіцячых корэспондэнтаў са скаргамі на настаўнікаў, якія ўжываюць біцьцё, не гаворачы ўжо аб перасьледваньнях піонэраў. Што-ж датычыцца апошняга апавяданьня — „Каза і ўсемагутны бог“, дык яго ўставілі сюды, як прыклад антырэлігійных апавяданьняў Гашэка, у якіх ён выкрывае фальшывасьць папоў.