Пан Флёрант пабег у габінет дырэктара.
— Пан дырэктар, адзін вучань, Хахолка, ад першае пісьмовае працы схаваўся ў прыбіральню, сядзіць там цэлую гадзіну і ня хоча выходзіць.
Дырэктар устаў, вочы яго загарэліся гневам: абодва яны пайшлі да сховані Хахолкі.
Спачатку застукаў пан Флёрант.
— Хахолка, заўважце тое, што тут дырэктар. Вылазьце з прыбіральні.
— Слухайце, выходзьце, — сказаў дырэктар, — не супярэчце, будзе горш. Дзе вы жывеце?
— Вонская вуліца, дом № 5, пан дырэктар.
— Маці у яго служанка, — заўважыў настаўнік.
— Слухайце, Хахолка, — пачаў улашчваць дырэктар. — Ваша маці служанка, і вы, заместа таго, каб парадаваць вашую бедную маму добрай адзнакай па лацінскім укладаньні, сядзіце ў прыбіральні. Хіба-ж вам не шкада вашае мамы? Даволі, я загадваю вам вылезьці і брацца за справу.
— Я не магу, я яшчэ не магу!
— Ня зьдзекуйцеся над намі, а то вас запішуць ў чырвоны журнал.
— Не магу!
— Вам будзе зьніжана адзнака па паводзінах.
— Я не магу!