выбраў такі зручны дубец, што калі прыпусьціць ім, дык ніякі пласт паперы ня здолее выратаваць ад болю. Такім чынам, само жыцьце паставіла на чаргу новую проблему: удасканаліць вынайдзены спосаб ратаваць сябе ад болю. Той-жа самы Мельгуба зрабіў новае вынаходзтва: прамакатка спрыяла паслабленьню болю.
На другі дзень пасьля экзэкуцыі патэр уздыхаў:
— Божа моцны, якая-ж у іх цьвёрдая скура. — І зноў папрасіў Містэрку, каб ён купіў яшчэ больш таўсты дубец.
Містэрка прынёс самы таўсты дубец, больш падобны на ёмкі кій, чым на дубец. Таўсьцейшых за гэты дубец у бацькавай краме ня было. Ад яго прамакатка трэскалася і рвалася.
— Цяпер нас нішто ня выратуе, — уздыхаў Мельгуба.
На другі дзень на лекцыі закону боскага вучні сумна пераглядаліся адзін з адным, бо ведалі, што змаганьне стала марным. У гэты дзень, як звычайна, перад патэрам пасталі пятнаццаць вучняў, сярод якіх быў і Вепрык. Пакуль справа дайшла да Вепрыка, патэр адлупцаваў адзінаццаць чалавек. Калі іх лупцавалі, яны галасілі на розныя лады і толькі адзін Вепрык усьміхаўся. Калі патэр перагнуў яго праз калена і тоўсты кій з размаху