Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АСОБЫ:

Сьцяпан, музыка.

Марта, яго жонка.

Міхась, іхні сын.

Матыльда.

Зданьнё.



Скромны мяшчанскі пакой. На сцэне не багата, але чыста, сьветла, відаць, што ёсьць якаясь рука, каторая рупіцца, каб тут спакойна, ціха жылося.

Налева дзьверы ў далейшыя пакоі, направа — у пакой Матыльды. У глыбі, з правага боку, сцэна йдзе заломам, творачы гэткім парадкам нешта накшталт прадпакою, з вялікім вакном, праз якое відаць мескі пэйзаж з стрэхамі каменных дамоў, комінамі, званіцамі. Налева ад вакна ўваходныя дзьверы.

На сцэне мэблі: шырокая канапа — отомана, столікі; на адным з іх электрычная лямпа з штэпсэлем, мягкія крэслы, пуфчык. На дзьвярах парт’еры, на вакне завеска. Каля ўваходных дзьвярэй кручнікі.