Гэта старонка не была вычытаная
10
Кожны шукае
пражытку сабе —
і ён пралязае
ў рады КПБ.
Тут лёгка дазнацца,
забраць партбілет, —
ён едзе на працу
у іншы павет.
Як ліст той асеньні,
дрыжэў ля гнязда:
„Мне отмщение
и аз воздам“.
І хітра, як-небудзь,
праз шчыліны сьцен,
з падходцам, дзе трэба,
ён блізіцца ў цэнтр.
Дзе трэба — лі сьлёзы,
дзе трэба — падмаж.
Помніць свой лёзунг —
падхалімаж.