Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8

Усё пайшло на злом, на свалку.
Патрывожылі маршалка.
Давялося легіёнам
пад напорам войск чырвоных
уцячы, хоць зруйнаваўшы
на шляху заводы нашы.

А з завулку гулка-конны,
фланг прарваўшы — ўзвод чырвоных.
І эсэр ня траціць розум —
ён знайшоў савецкі лёзунг:
— З сэрцам чулым
ў нашым краі
вас, таварышы, вітаю!
З нашых плеч зышла гара.
Ўра!
Таварышы!
Ур-р-ра!..