Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4

Зазвычай, як году ня стане,
з надзеяй вітаюць другі.
Туга ішло навучаньне
розум нікчэмнай вагі.

Жыцьцё мае тысячы шчылін…
Папоўскаму сыну, як сьлед:
дзьверы шырэй адчынілі
ў сталічны ўнівэрсытэт.

Маліся за здравых і мёртвых,
дзе трэба — схіліся, падмаж.
Выйдзеш у людзі! — Разгортвай
плянавы падхалімаж.

І ён-дзе падмажа, дзе зьліжа,
дзе пройдзе, а дзе падбяжыць.
Да мэты ўсё ж блізіцца бліжай…
… Кожнаму хочацца жыць!?

Сягаючы „праўдай і верай“,
у лютаўскіх выбухах бур
стаў ён расійскім эсэрам,
здатным тварцом авантур.