Старонка:Хрэст на свабоду (1906).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хрэст на свабоду.

На усходзи красна неба.
Нас не дзивиць — так и трэба!
Кроў рэками льецца у мора:
Салдат гине там ад гора.
Без кашули и без хлеба.
Нас не дзивиць — так и трэба!

Гоняуц сына, гоняц мужа.
Мы слухаем цара дужа!
З души бьецца скарга ў неба,
А мы маучим — так и трэба.
Казак стрэле. Жандар бьецца.
У народу спина гнецца
Ад налогау з соли хлеба
А мы плацим — так і трэба.

У Пецербурху змерли людзи:
Им прашили куляй грудзи,
Бо то з песьняй и з алтарам
Пашли з папом перед царам.
А цар сыпнуў як бы з неба.
Тысяч куляў — так и треба.

Дурняў хрисциць на свабоду.
Цар навуку даў народу,
Паказаў им як бы з неба,