Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прад ім рашчынены прастор
На постаць вызьвеўшую нівы;
І яснасьць сонца й пекнасьць[1] зор,
І бег жаролцаў гаманлівых.
І дрэў[2] вяковых сплёт карон,
І шыр нявыглядных абшараў —
Схінулі шчыра нізкі ўклон,
Яму, як жыцьця гаспадару.
Вось, стаўшы цьвёрдаю ступой
Ён к мэтам збліжаным кіруе
І жыцьце, поўнае красой,
Сабе й радзіме[3] ëн будуе.

|}


З зборніка „Урачыстасьць“.

Яна ідзе.

Яна ідзе
Магутным, цьвёрдым крокам,
Няспыннай сілаю разгону,
Закону
Вечнага развою падухільна.
Ня зьмерыць ходу яе вокам,
Ня згледзець узмахаў многамільных.

Яна ідзе
Варужная кіпучай працай,
Натхненьнем узбураная палкім,
Цьвітучая душою і пастацяй.

Маладымі,
Агнявымі
Глядзяць яе, як зоры, вочы
Ў прагалак высьветленай ночы,
Ў далечы раньняга сьвітаньня.

Нясьціханна
Калыша вір уздымных рухаў.
Завірухай
Гнілы устой упартай цішы…

Яна ідзе,
Агнём пякучым знакі піша
На кожным кроку, што праміне.
І сіла ўжо ніч’я ня спыне
Да векаў скону
Яе рашучага разгону…

Яна ідзе
Ў зялёнай пышнай руні,
Ў развойным, шумным веснаходзе
Настрэчу царственай Свабодзе…
..............


Мая Стыхія

Ў буры, ў навальніцы,
Ў громе, у бліскавіцы,
У сіберным гуле
Ветранае сілы,

Ў хваляваньні мора,
Ў калыханьні бора
Многае мне міла,
Многае мне блізка.

Ўсё вакол трасецца,
Ўсё кудысь нясецца,
Ломіць і зьнішчае
Вокала прашкоды.
І няма ні званьня
Сілам тым стрыманьня,
Як яны гуляюць,
Як яны бушуюць…

Хочацца пусьціцца
З імі мне й пазбыцца,
Што я чую, бачу,
Ведаю і знаю.
І ламаць паломам
З ветрам, з бурай, з громам
Ўсю бяду людзкую,
Што ў жыцьці пануе
З краю і да краю…


  1. З польск. — piękność хараство; прыг жасьць.
  2. Полё. — дзярэў.
  3. Інакш — бацькаўшчыне.