Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АЛЬБЭРТУ ПАЎЛОВІЧУ.

Сонца чырвонае, яснае, мілае,
Косы свае распусьці,
Ўсё наша жыцьце, даўно апастылае,
Сьветам сваім асьвяці!

Досі няволі! Дай волю шырокую,
Хутка згані чорны сон,
Дай нам надзею і радасьць глыбокую,
Дай нам сьвятло нашых дзён!


∗          ∗

Зіяй злацістым агнём, маё сонца,
І сумныя хмары хутчэй прасьвятляй!
Праменьням чырвоным так рад я бясконца,
Дык хоць на хвілінку заглянь у ваконца,
Панурыя думкі мае разганяй!

Так нудна і цяжка мне гэтай гадзіны
Што проста аж сэрца ад болю дрыжыць,
І сьветлая думка, як пух лебядзіны,
Ў адну беспрасьветную жыцьця хвіліну
З душы набалеўшаў ляціць.


Песьня каваля.

Мой горан пылае,
І іскры ляцяць;
Я мех уздуваю
І буду каваць.
Працую, гарую,
Як моцы стае;
Гартую, муштрую
Жалеза мае…
У кузьні ад раньня да ночы стаю
І молатам лепшую долю кую!..

І гнецца парою
Жалеза і сталь,
Як возьме рукою
Здаровай каваль…
Скую, вось, касу я,
Загну, закручу;
І выйду уночы
Нядолю скашу!..
У кузьні ад раньня да ночы стаю
І молатам лепшую долю кую!..

І холад і голад
У хатцы вітае,
Я праца і молат
Мне моц адбірае.
Гэй, ўдару-ж я, ўдару!
Гарно раздзьмухну,
Сагну, разгартую
Я сэрца-касу!
Я праўду і волю кахаю-люблю
І молатам лепшую долю кую!