А ў мяне у грудзях стогне сэрца ў сьлязах —
Журба мучыць душу…
Ах, чаму-ж гэта мне жыцьцё сумна плыве, —
Жальбай зноў спатыкаю вясну…
|}
Хай марозны вецер завывае жудка,
Хай старонку родну сьнегам занясе —
Мы жывём надзеяй! Хутка ці ня хутка —
Радасную пору бог нам прынясе!
Хай імгла зямельку ў путы спавівае,
Хай цямнее сонца з бураносных хмар —
Мы надзею маем: край наш прычакае —
Лепшу долю дасьць нам бог — наш гаспадар!
Хай пануе ліха, цяжкія пакусы,
Хай бяда прыцісьне, чмуцяць махляры —
Ў нас жыве надзея! Будуць беларусы
Бедаваць, цярпець ужо толькі да пары.
|
З ненадрукованага зборніка: „Беларускі жаўранак“.
|
Я багат, багаты —
Аж да сьмеху сьлёз:
Ні кала, ні хаты,
Ні каня, калёс;
Ні гумна, адрыны,
Пуні, ні хлявоў,
Ні зярнят, мякіны,
Ні сьвіней, кароў;
На адзежы латы,
Хворы, худ і бос —
Я багат, багаты,
Аж да сьмеху сьлёз…
|
Паспадалі жоўты лісьцьці
З галінак дзярэў;
На край сьвету — ў сіне мора
Плач іх паляцеў…
„Чаму плачаце?“ — пытае
Сіне мора ў іх —
„Ці ня хват вам сьвету сонца,
Капель дажджавых?“ —
— „Не, нічога — сонца сьвеціць,
Дождж нядаўна шоў, —
Толькі ў грунце, дзе расьлі мы,
Чырванее кроў“…
|