Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- 243 - У зямлі глыбока рыліся шрапнэлі, а) Над зямлёй высока пёрся самалёт; Сярод іх, над полем груганы б) ляцелі, На гульню - вячэру ладзілі паход. Ой, для іх пажыва вельмі ўжо багата! Ой, вісіць бязьмерна гібель над зямлёй! Ой, крыві залішне! Ой, крыві занадта! Ажна ап'янелі, патанулі ў ёй!... Гэй ты, бацька-Нёман, бачыў ты спрадвека Гэткія рабункі на сваіх вадах?... Ці няма граніцы злосьці чалавека? Ці увесь сьвет павінен гінуць у сьлязах? А крывавы Нёман з берагоў падняўся, Як-бы пасыцеў ён ад сваіх ахвяр, Па пяску, каменьнях буйна разагнаўся, У абоймах сьціснуў ён палёў абшар... Нёман сказ свой гукнуу... "Хай гудзяць віхоры! Хай грымяць гарматы! Хай пяецца стогн! Хай шкілеты-косьці вырастуць у горы. Я пішу крывёю вечны свой закон! - Да сваіх я добры! іх кармлю, гадую! Да чужых я страшны, нібы пекла ліх... З гэткаю любоўю, як сваіх шкадую, З гэткай самай злосьцю нішчу я чужых!" 4) Снарады, якія разрываюцца угары і падаюць дробнымі чарапамі, асколкамі. 5) Птушкі з пароды ястрабавых.

Прысяга.

Ўсей душой, гарачым сэрцам
Беларусь усю кахаем,
І за волю хоць памерці
Прысягаем! Прысягаем!

Родны межы бараніці,
Мець апеку над ратаем,
Аж пакуль мы будзем жыці
Прысягаем! Прысягаем!

Быць дазорчымі бязьмежна
Хочам над гаротным краем,
Быць тут вартаю жалезнай
Прысягаем! Прысягаем!

Да апошняй кроплі сілы
Біцца з ворагам жадаем,
Бараніці край свой мілы
Прысягаем! Прысягаем!

Родну мову шанаваці —
Скарб багаты, што мы маем,
Ратаваці зямлю-маці
Прысягаем! Прысягаем!

Беларускім ясным небам,
Што блішчыць над цёмным гаем,
І мазольным нашым хлебам
Прысягаем! Прысягаем!

Беларускаю нядоляй,
Што усюды спатыкаем,
Нашай ніваю і полем
Прысягаем! Прысягаем!

Беларускай праўдай чыстай,
Што мы ведаем і знаем,
Нашым Нёмнам серабрыстым
Прысягаем! Прысягаем!